« Назад Далей » in English

He пытайце, не прасеце...

Якуб Колас
Якуб Колас на
Ведах беларускіх

He пытайце, не прасеце
Светлых песень у мяне,
Бо, як песню заспяваю,
Жаль вам душу скалыхне.

Я 6 смяяўся, жартаваў 6ы,
Каб вас чуць развесяліць,
Ды на жыцце як паглядзіш,
Сэрца болем зашчыміць.

Нешчасліва наша доля:
Нам нічога не дала.
He шукайце кветак ў полі,
Бо вясна к нам не прыйшла.

« Назад Далей » in English