« Назад Далей » in English

🚧Слуцкія ткачыхі

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч на
Ведах беларускіх

СЛУЦКІЯ ТКАЧЫХІ

Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.

I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна, — I думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна;

Дзе блішча збожжа ў яснай далі, СІнеюць міла васількі, Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі;

Цямнее край зубчаты бора… I тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага узора, Цвяток радзімы васілька.

« Назад Далей » in English