« Назад Далей » in English

🚧Летапісец

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч на
Ведах беларускіх

ЛЕТАПІСЕЦ

Душой стаміўшыся ў жыццёвых цяжкіх бурах, Свой век канчае ён у манастырскіх мурах. Тут ціша, тут спакой, — ні шуму, ні клапот.

Ён пільна летапіс чацвёрты піша год I спісвае усё ад слова і да слова

3 даўнейшых граматак пра долю Магілёва, I добрыя яго і кепскія дзяла z Апавядае тут. Так рупная пчала Умее ў соты мёд сабраць і з горкіх кветак.

I бачанаму ім — ён годны веры сведак. Што тут чынілася у даўныя гады, Што думалі, аб чым спрачаліся тады, За што змагаліся, як баранілі веру, — Узнаюць гэта ўсё патомкі праз паперу! Яно забудзецца, умрэ, з вадой сплыве, — I вось у спомінах устане, ажыве, Калі знайдуць яго няхітрае пісанне Пра гэтае жыццё, надзеі, справаванне. Так мора сіняе прымчыць да нас вадой Бутэльку к берагу, аблітую смалой.

Ўсю ў дробных ракаўках і ў ціне. He замала Яна была ў вадзе і шмат чаго спаткала, Рыбалкі вылавяць бутэльку, разаб’юць, I, як трапляецца, быць мо ў ёй знайдуць Ліста. Па звычаю марскому гэтак весці Нам, утапаючы, шлюць людзі. Ў моры гдзесьці Загінулі яны, і, можа, соткі год

3 тых часаў працяклі, і згінуў іх народ, I ўсё змянілася і ўжо пра іх забыль Вы, літары, цяпер нанова ўсё збудзіл і!

I людзг зведаюць аб прадзедах сваіх, — Аб горы, радасцях і аб прыгодах іх, Каму маліліся, чаго яны шукалі, Дзе на глыбокім дне іх крыюць мора хвалі.


style=”position: absolute; top: -1.01in; left: 1.69in”

« Назад Далей » in English