« Назад Далей » in English

🚧Эміграцкая песня

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч на
Ведах беларускіх

ЭМІГРАЦКАЯ ПЕСНЯ

Есць на свеце такія бадзягі, Што не вераць ні ў бога, ні ў чорта. Ім прыемны стракатыя сцягі Караблёў акіянскага порта.

I няма ім каго тут пакінуць, Бо нікога на свеце не маюць. Ўсё ім роўна: ці жыць, ці загінуць, Аднаго яны моцна жадаюць:

Пабываць у краях незнаёмых, Ды зазнаць там і шчасця і гора, I загінуць у хвалях салёных Белапеннага сіняга мора.

Але мы — не таго мы шукаем, He таго на чужыне нам трэба.

He рассталіся 6 мы з нашым краем, Каб было дзеля нас у ім хлеба.

I на вулцы пад грукат, пад гоман, Дзе натоўп закруціўся рухавы, Нам маячыцца вёсачка, Нёман I агні партавыя Яібавы.

« Назад Далей » in English