🚧Раманс
Максім БагдановічВедах беларускіх
РАМАНС
Quand luira cette e__toi__le u__n jour__, La p__l__us b__e__l__le et la plus lointaine, Dites-__l__ui qu’elle eut mon a__m__o__u__r O dern__i__ers de la r__a__c__e humaine Sully-Prudhomme.__”
Зорка Венера ўзышла над зямлёю, Светлыя згадкі з сабой прывяла…
Помніш, калі я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла.
3 гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное і зорку шукаў.
Ціхім каханнем к табе разгарацца
3 гэтай пары я пачаў.
Але расстацца нам час наступае;
Пэўна, ўжо доля такая у нас.
Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час.
Буду ў далёкім краю я нудзіцца, Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю;
Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю.
Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае…
Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе…
*Калі аднойчы засвеціцца гэтая зорка, Найпрыгажэйшая і найдалейшая Скажыце ёй, што я кахаў яе, О, апошнія з роду людскога. Сюлі-Прудом (франц.)