🚧Санет
Максім БагдановічМаксім Багдановіч на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
САНЕТ
(__А__х__в__ярую А.Пагодзіну)
Un sonnet sans de__f__aut Vaut seal un lo__ng poeme. Boileau__*__.
Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі, Над хвалямі сінеючага Ніла, Ўжо колькі тысяч год стаіць магіла: Ў гаршчку насення жменю там знайшлі. Хоць зернейкі засохшымі былі, Усё ж такі жыццёвая іх сіла Збудзілася і буйна ўскаласіла Парой вясенняй збожжа на раллі.
Вось сімвал твой, забыты краю родны! Зварушаны нарэшце дух народны, Я верую, бясплодна не засне, А ўперад рынецца, маўляў крыніца, Каторая магутна, гучна мкне, Здалеўшы з глебы на прастор прабіцца.
&франціНеТ Мрты паэмы.