« Назад Далей » in English

🚧З верша У вёсцы

Максім Багдановіч
Максім Багдановіч на
Ведах беларускіх

ЗВЕРШАУВЁСЦЫ

Калісьці летняю рабочаю парой Праз вёску я ішоў. Панураю чаргой 3 абох бакоў крывой і вузкай вулкі хаты Стаялі — шэрыя, струхлеўшыя; як латы, Віднеліся ў сцянах сляпыя вокны іх, I аж счарнелася салома стрэх гнілых. Ўсё руйнавалася, старэла, адмірала, I мала што вакол хоць трохі аздабляла Вясковую нуду: мак яркія цвяткі, Рознакалёрныя, як тыя матылькі У градах высыпаў і цешыў імі душу, Ды можна йшчэ было там-сам пабачыць грушу, Крывую, старую… вось толькі і ўсяго.

I да таго ж з людзей не вгдна нікаго, — Яны на полі ўсе; не мельканець спадніца, He пройдзе з вёдрамі па воду маладзіца, He ўгледзіш белую магерку мужыка, Ў паветры не памкне іржанне жарабка, I песня сумная не паліецца звонка… Што ж дзіўнага, калі, раптоўна крык дзіцёнка ГІачуўшы, дрогнуў я і аглядзеўся. Ах! Я спудзіў хлопчыка; на руках і нагах Ён, бедненькі, папоўз па траўцы ля сцяжынкі, Да нянькі траплячы — так год васьмі дзяўчынкі. I вось, дабраўшыся, ў падолак разам к ей 3 трывожным голасам уткнуўся ён хутчэй;

I, як схіляецца ад ветру верх бярозкі, Дзяўчынка к хлопчыку нагнулася І, слёзкі Сціраючы яму, штось пачала казаць, Каб заспакоіць плач — зусім як быццам маць;

I саліваліся ў жывы абраз ядыны Той выгляд мацеры ды з воблікам дзяўчыны, Дзіцячым, цененькім; і ў гэты час яна, Здавалася, была аж да краёў паўна Якойсь шырокаю, радзімаю красою,


style=”position: absolute; top: -0.95in; left: 2.1in”

« Назад Далей » in English