« Назад Далей » in English

🚧Зімовая казка

Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля на
Ведах беларускіх

ЗІМОВАЯ КАЗКА

Вісіць снежная ноч, вісіць лютая ноч Сівай футрай над пушчай кашлатаю.

Белым пер’ем снягі, белым сырам снягі, Долы-горы пад снежнымі шатамі.

Ў алзічэлым бары, непрабудным бары Жывуць людзі маўклівыя, злосныя.

У хароме шкляным, на пасцелі шкляной Дрэмле дзеўчына сонцавалосая.

Вы завіце яе, вы будзіце яе — I закрэхча хваіна высокая,

I заплача віхор, і застогне віхор, Загалосіць зіма белавокая.

I ад страху зіма, ад спалоху зіма У шаленстве марозным замеліцца. Некілзаным канём, сіва-белым агнём Пойдзе дуба сляпая мяцеліца.

I дзяўчына ўздыхне, цяжкі сон перарве, Пальцам бровы ачысціЦь ад шэрані.

I зірне навакол, непрытульна вакол, Выюць сумна ў бары ваўкі шэрыя.

Вы будзіце яе — і надыйдзе вясна; Засвяткуюць жаўронкі над нівамі.

Крыкне лёд на рацэ, пойдуць крыгі ракой, Зіму змыюць паводкі гуллівыя.

ZMITROK BIADULIA

« Назад Далей » in English