🚧Начлежнікі пяюць
Змітрок БядуляЗмітрок Бядуля на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Начлежнікі пяюць. Над вогнішчам туман. д спеў _ вясёлы сум. А галасы — рачулкі. Плывуць адтуль з кустоў, з асрэбраных палян Частушкі — як званкі, частушкі — як бразгулкі.
Начлежнікі пяюць. У словах глуш лясоў, I дзікай птушкі крык на зыбістым балоце, I чулы летні шэпт расістых каласоў, I човен рыбака, і клёны ў пазалоце.
Начлежнікі пяюць. Лунаюць уначы
Да зорак галасы жамчужна-гучнай веяй. Спявайце галасней! Ты, песня, не маўчы! Мо выскачыць з вачэй, бы з крэмня, іскраў веер.
Начлежнікі пяюць. Кіруйце спеў туды, Дзе ў сэрцы, у грудзях так горача і цесна. Вы знойдзеце шмат слоў агнёвых — і тады… У полымя-пажар разгневаецца песня.