« Назад Далей » in English

🚧Напрадвесні

Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля на
Ведах беларускіх

НАПРАДВЕСНІ

KRHMnpibngh ігіМмйгісж

lx постаці раслі, як дрэвы дзікай гушчы, Трымалі на руках адвечную Вясну

Чуваць быўлёгкі шум: шло набажэнства ў пушчы, I патаемны звон будзіў зямлю ад сну.

Сцяжарні тут і там на ўзгорках лугавінаў, Як дзіды, тырк і тырк у ціхі карагод. На лёдзе між кустоў ірдзелісь журавіны, Бы кропелькі крыві на чыстым люстры вод

Увосені да іх пад невадам туману He дапушчаў дзяўчат багністы страх балот. Як той закляты скарб, былі яны схаваны Ад воч і рук людскіх на ўвесь з’імы пралёт.

На кожным дрэве-пні мігцелася бажніца, Хаваў яе ад воч рухлівы аганёк.

Пад кожным дрэвам-пнём свяцілася крыніца, Ляжаў на ёй бруском бурштынавы лядок.

Mtotodnceai

’•* »? drops of

Карчы плялісь вакол, цямнелі, як мурыны, Як дзікая гання няведамых звяроў.

Блішчэлі, як крыштал, пад лёдам азярыны Туманілася ціш над каркам пастыроў.

МШК of tftaowfl

■Whcrystal gkte

Аздобіў Сакавік y златаблеск даліны, Быў чысты, нібы шкло, абшар-прастор нябёс. Сінь-даль адзела туль з сярэбранай тканіны, Здалёку цёмны бор вяршалінамі трос.

Ust sno< цййгуеад HirH 0*

Крахтаў лядок — па ім ішоў Ярыла ціха, На зімніку старым ляглі яго сляды.

Над ім лунаў прамень агнёваю арліхай, За ім ішлі-брылі прыслужнікі Дзяды.

they tyy **fl«throught

« Назад Далей » in English