« Назад Далей » in English

🚧Песня-звон

Алесь Гарун
Алесь Гарун на
Ведах беларускіх

ПЕСНЯ-ЗВОН

Гэй, ты, маці, родна мова, Гэй, ты звон вялікі, слова,

Звон магучы, Звон бліскучы, 3 срэбра літы, 3 злота збіты, Загрымі ты,

Загрымі!

Гэй, званар, званар, мой пане, Бі у звон, як змогі стане,

Без спачынку, Бяз упынку, Потам зліты, Ім умыты, — Бі, звані ты,

Бі, звані!

Гэй, гусляр, пясняр, мой браце, Грай, спявай у полі, ў хаце,

Дзе гарота,

Дзе галота,

Дзе нясыты, Дзе няўмыты, — Ім спыні ты,

Жаль спыні!

ALES GARUN

« Назад Далей » in English