🚧Завіруха
Алесь ГарунВедах беларускіх
ЗАВІРУХА
Завіруха скача ноччы Патарочай, плача, вые; Пухавыя сыпе ў вочы Снегавінкі мне, рагоча. Йду навобмац; ледзь жывы я, Няжывыя суну ногі Бездарогі. Цела ные, Калянее; верставы я Прамінаю слуп убогі, Траярогі крыж збуцвелы, Пасівелы, цёмны, строгі. He чакаю дапамогі… Прыступае нехта белы, Асмялелы. Во ўсцігае, Акаляе, скамянелы, Пасінелы, — абнімае.
Завіруха — Рагатуха сыпе снегу I ў прабегу шэпча ў вуха: «Заначуеш — не пачуеш: Я завею, я угрэю, Зараз ляжаш, дзякуй скажаш, Мне ты скажаш». Завіруха — Рагатуха шэпча ў вуха.
Let srings thunder and exile now
All pain and wrath, let people smile now;
With them ever, Stranger never, Clear and boldly, With voice golden, Join thou with them, Join with them!
Translated by Vera Rich