« Назад Далей » in English

🚧Матчын дар

Алесь Гарун
Алесь Гарун на
Ведах беларускіх

МАТЧЫНДАР

Як радзіла маці мяне ў цёмну ночку Дык дала скрыпіцу: «На, і грай, сыночку! Грай сабе на шчасце, грай на добру долю, Рай на век даўгуткі, грай на вольну волю».

Помню, дзіцянёткам я з тугой ня знаўся, Жыў, як тая птушка, граў і забаўляўся; Дзень мне быў спакойны, ўночы сон бязгрэшны, А цяпер застаўся я навек няўцешны.

Ой, чаму-ж, матуля, жыцце-йскрыпку дала, Як іх шанаваці, дый не навучала?

Гэта-ж падзівіся — я адкрыцца мушу, Што папсуў скрыпіцу, што згубіў я душу.

Здаўна, сівакрыла, шчасця я ня маю, Долі я ня бачу, радасці ня знаю.

Граю, праўда, граюк А на сэрцы важка. А у сэрцы больна, аж трываці цяжка.

Тыя ня прыходзяць песні-весялушкі, Як пяе зямліца, як шчабечуць птушкі. Жаль з нудой заплачуць, глуха як заграю… Маю я скрыпіцу, а душы — ня маю!

« Назад Далей » in English