« Назад Далей » in English

🚧У прыпар

Алесь Гарун
Алесь Гарун на
Ведах беларускіх

УПРЫПАР

Прыпарыла, Нахмарыла, I ўдарыла!

Маланка ўраз з’явілася, Мільгнула і звалілася, I дожджыкам аблілася Гарачая зямля.

Кроплі разам, згодна, жвава, Пояць ўсё, што хоча піць: Збожжа, дрэвы, краскі, травы; Вулкі хочуць затапіць, Б’юць у стрэхі, мыюць шыбы, Мыюць хаты, мочаць сад;

У рэчцы спожыў маюць рыбы… Хто ў прыпар дажджу ня рад? Сцішаецца, Змяншаецца, Ўнімаецца.

I сонка паказалася, Маўляў, само купалася; Прыемна усміхаецца, Блішчыць, пераліваецца, Яскрава адбіваецца На траўцы, на лісточку, У рэчцы, ў раўчачочку, На вулачцы, ў садочку; Зямля ўздыхае поўнымі, Шчаслівымі, чароўнымі Грудзямі усіма.


style=”position: absolute; top: -0.77in; left: 1.25in”

Translated by Vera Rich.

« Назад Далей » in English