« Назад Далей » in English

🚧Роднай старонцы

Янка Лучына
Янка Лучына на
Ведах беларускіх

РОДНАЙ СТАРОНЦЫ

Ты параскінулась лесам, балотамі, Выдмай пясчанай, неураджайнаю, Маці-зямліца, і умалотамі

Хлеба нам мерку не даш звычайную.

А сын твой, беднаю адзет сярмягаю, 3 лыка пляцёныя лапці абуўшы, Едзе драбінамі ці калымагаю, Конем, што цягне, як бы заснуўшы…

Усё ў табе бедна. Часта заплача Мужык араты дзеля злой долі, Цяжка працуючы. Ён жа, аднача, 3 табой расстацца не жджэ ніколі.

I непрыглядную хату з пажыткамі, I поле скупое, выган без пашы Мы, апрануўшыся старымі світкамі, Любім і цэнім — бо яны нашы.

Дасць Бог крывавым потам аратаму Здабрыць пясчану зямліцу здарыцца, Быць добра сытаму, хоць не багатаму, А дзеля празніка чарка нам зварыцца

Сонца навукі скрозь хмары цёмныя Прагляне ясна над нашай ніваю, I будуць жыці дзеткі патомныя Добраю доляй — доляй шчасліваюк

JANKA LUCHINA

« Назад Далей » in English