🚧Што думае Янка, везучы дровы ў горад
Янка ЛучынаВедах беларускіх
ШТОДУМАЕЯНКА, ВЕЗУЧЫ ДРОВЫ Ў ГОРАД
От і свята, от Каляды, На марозе скрыпяць санкі… Ўсе на свеце святку рады, Ўсюды песні і гулянкі. Скачуць хлопцы і дзяўчата, А гарэлкі п’юць чы мала?! Адно слова — ўсюды свята.
Ну! кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?! скажаш — цяжка Дый не надта ж ты і сыта, А мне ж лёгка?.. глядзь, сярмяжка Стара… рвана… ветрам шыта… Стаў крапчэй мароз ка святу, Ось і зорка забліскала. Хоць скарэй бы мне у хату.
Ну! кабыла! чаго стала?! Дроў у месце многа трэба, I цана ж на іх сярдзіта, Прадам дровы — куплю жыта. От і лезу з цяжкім возам, Як бяда у карк пагнала Такім л іхам дый марозам!..
Ну, кабыла, чаго стала?! Адагрэцца 6 у карчомцы, На дарогу сгукнуць марку.. Дыкя вінен грошы Шлёмцы, Каб не даў часам па карку! Ой ты, доля!.. ў гэту пору, Як мяне ды ты лрабрала!.. Ну, кабыла’ Ну, на ropy! Каб ты здохла, чаго стала?!
hmff