🚧Усход
Уладзімір КараткевічУладзімір Караткевіч на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
УСХОД
Максіму Танку
Бы ў першыя дні стварэння,
Цемра, хаос і шал, Прыбой і туман спадаюць На труны змрочныя скал.
Плывеш між валоў і бачыш, Яктам, на грані імглы, Над светам і над табою Светаносна кружляюць арлы.
Нябачную ўбачыўшы радасць, Лятуць пад нябесны шацёр, I рыжае сонца праз падзі Лавай спаўзае з гор.
За ім мільёны гайдукаў Ідуць з цямноццем на бой У зялёных ірваных адзеннях, 3 дзідамі за спіной.
Над ашаломленым змрокам Сведчаннем вечнай вясны
Шумяць пераможна пад брызам Зялёныя лахманы.
Хлусня начной ліхаманкі, Жах заімшэлых стром Ў пячоры здыхаць запаўзае 3 пераламаным хрыбтом.