« Назад Далей » in English

🚧Хор

Пятрусь Броўка
Пятрусь Броўка на
Ведах беларускіх

ХОР

Яктолькі вецер стане гушкаць Уранні кволыя лісты — Так заспяваюць дружна птушкі, Што з мёртвых можаш ўзняцца ты.

To салавей зальецца ўдала, To шпак пасобіць ценарком — Адзін ударыць на цымбалах, Другі пацягне, што смычком.

Зязюлі закуваюць чуйна. Далёка іх імчыцца гук.

I нават дзяцел б’е задумна Па барабану: тук-тук-тук.

Жаўрук у небе недасяжным Нібы званкамі зазваніў, I верабей з двара паважны Азваўся ціха, што ён жыў.

Мой кут прыгожы ў хоры веснім, Здаецца, сам я ў ім пяю…

I я ўстаю насустрач песні, Насустрач сонейку ўстаю!

PYATRUS BROUKA

« Назад Далей » in English