« Назад Далей » in English

🚧Восень

Пятрусь Броўка
Пятрусь Броўка на
Ведах беларускіх

ВОСЕНЬ

Ходзіць восень ў свіце шэрай, 3 непагодных хмар сатканай, Распусціла ветры-косы Над пал ямі, над барамі. м Ходзіць злосная, плюецца, Лісце жменямі шпурляе.,,

Толькі сонца не здаецца, Прабіваецца праэхмары, Улагоджвае старую.

Дзень, другі нервуе восень, А пасля паспакайнее, Стане добрай і ласкавай.

Заспявае, засмяецца, Світку ўздзене залатую 3 лісцяў вогненных кляновых;

У рабіне яркай шчокі, I глядзяць крыніцы-вочы Так задумліва на неба.

Добра ў гэткі час на вёсцы — Скрозь стагі саломы, сена Восень звонкую вартуюць. Дэе-нідзе агні на полі.

Там у прысаку гарачым Бульба смачная пячэцца.

Ходзіць восень чыстым борам У сукенцы верасовай, 3 кожным дрэўцам пагамоніць, Ажно свеціцца, здаецца, Мох сівы на даўніх соснах…

Я сваю вітаю восень!

« Назад Далей » in English