🚧Вясновая кніга
Пятрусь БроўкаПятрусь Броўка на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
ВЯСНОВАЯ КНІГА
Вясна ў ядвабах, аксамітах Прыйшла на пушчы і п__алі__, Зімы даношаную світу Зняла з набраклае зямлі.
Прыйшла — і рэчка заспявала, Успыхнуў, быццам свечка, куст… Усё як ёсць пафарбавала Пад свой зялёна-сіні густ.
Нібы хто жаўрукоў шархоткі Прыбіўда неба-палатна, На дрэвах пчол руплівых сходкі Гудуць ад золку да цямна,
Пакіну__у__шы далёкі вырай, Вярну__у__ся ў__весь птушыны рой, I бусел, якТУ-104, Прымчаў аднойчы раніцой.
Працуючы ўвесь дзень з ахвотай, Свой дом узвёў без малатка. Забарабаніў белым шротам У гляк бярозавік з латка.
Блішчаць пад сонцам баразёнкі, А цішу трактар скалануў, Як быццам першыя старонкі Вясновай кнігі адгарнуў.