🚧Надзя-Надзейка
Пятрусь БроўкаВедах беларускіх
НАДЗЯНАДЗЕЙКА
Плача сірочая ў лесежалейка… Сціхла ты,
Змоўкла, наша Надзейка.
Хто ж гэта думаў, як давялося: Вочы закрыла хмурая восень, Выцвілі косы, Шчокі запалі, Рукі завялі.
— Надзя! Надзейка!.. — плача жалейка. Болей рукам тваім Жыта не жаці, Жыта не жаці, Снапоў не вязаці. —
Трэцюю ночку вісне дзяўчына На белай бярозе ля роднай хаціны. Горачка-гора сэрца скавала, Што ж ты, бярозанька, не ўратавала?
3 лісцем пажоўклым горкія слёзы Падаюць, сыплюцца з белай бярозы: — Добрыя людзі, жальбу здыміце, Лепей мяне вы, бярозу, спіліце. Гэтую дзеўчыну знала я дзіцем…— Жоўты пясочак.
Зялёны вяночак.
Сінія вочкі, ІІІто васілёчкі.
Буйныя ветры, лютыя буры…
Ходзіць па лесе хлопец пануры.
- Надзя! Надзейка!.. — плача жалейка.
3 лісцем пажоўклым горкія слёзы Падаюць, сыплюцца з белай бярозы:
- Хлопец-юнача, смутныя вочы, Зрэж мяне, белую, цёмнаю ноччу, — Цяжка стаяць мне з горам дзявочым.