« Назад Далей » in English

🚧Элегія

Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Куляшоў на
Ведах беларускіх

ЭЛЕГІЯ

Жыццё маё — цяжкі з гадамі бой, I чым далей, то ўсё даўжэй прывалы, Буксуюць вершы, быццам самазвалы, Ды знаю я: надыдзе моманттой,

Калі не хвоі снамі баравымі

Атуляць мой дарожны неспакой, А схіляцца зларадна нада мной Mae гады з бародамі даўгімі.

Чаго прыйшлі, за цудамі якімі?

Якога мне яны жадаюць сну? Яшчэ я ўстану, падапруся кіем. Старэчыя бароды расхіну.

За ўсе гады вазьму з гадоў даніну, 3 дарогай разлічуся рэштай дзён, Астатнія, як костку, смерці кіну За той парог, дзе векавечны сон.

pRKADZ KULYASHOU

« Назад Далей » in English