« Назад Далей » in English

🚧Я хаце абавязаны прапіскаю

Аркадзь Куляшоў
Аркадзь Куляшоў на
Ведах беларускіх

Я хаце абавязаны прапіскаю — Калыскаю, падвешанай пад столь. Я маці абавязан кожнай рыскаю, Драўлянай лыжкаю, глінянай міскаю — Усім, чым працы абавязан стол.

Я — матчын спеў, Я — матчыны трывогі, Я — матчын гнеў, Які ўставаў на ногі, Гнаў смерць на Захад У нару з нары — Трацілаваю пугай перамогі. Дыміліся сямі франтоў дарогі За мной, як дынамітныя шнуры.

Пазбавіўшы ад грознага відовішча Свет, не дазволю я__, каб дым і пыл Зямлю ператварылі ў бамбасховішча, Мільярд прапісак — у маўклівы прысак, Мільярд калысак — у мільярд магіл.

« Назад Далей » in English