« Назад Далей » in English

🚧Лясы нырнулі ў хмары шэрыя

Пімен Панчанка
Пімен Панчанка на
Ведах беларускіх

Лясы нырнулі ўхмары шэрыя Прыкрыўшы голлем птушанят.

А ты смяялася, не верыла, Што будзе дождж, што будзе град.

Углыб, углыб усё імчалася

I за сабой мяне вяла; Хавала вочы і смяялася I нейкай дзіўнаю была.

А гром рыкаўужо раз’юшана За кожнай елкай і сасной.

I прашаптала ты узрушана:

«Што ж нам рабіць, харошы мой?»

А ёлка хітрая 1 цёмная

У сховішча пазвала нас.

Я вочы цёмныя, бяздонныя Там блізка ўбачыў першы раз.

Завесілі нас ліўні белыя,

Загінуў свет, дарог няма.

I да мяне, заўжды нясмелая, Ты прыгарнулася сама.

Стагналі дрэвы мнагарукія, Ламаўся з грукатам прастор,

I сэрцы ў лад грымотам грукалі,

I блікавіцы секлі бор…

Забуду ўсё: сяброў і вершы я,

Ды зберагу да скону дзён

Гарачых вуснаў шчырасць першую, Ігліцы пах і ліўня звон.

PIMEN PANCHANKA

« Назад Далей » in English