🚧Вечны агонь
Пімен ПанчанкаВедах беларускіх
ВЕЧНЫАГОНЬ
Кудлатая хмара над Мінскам навісла, Счарнела у змроку асенняя Свіслач, Пакрылася лісцем.
Вада ў жоўтых латках. А вецер халодны. А парк абгладаны здаецца галодным. На вуліцах — слота.
На мокрым асфальце — рыканне і клёкат. А я ўсё гляджу, як трапеча далёка Агонь непагасны.
Нібы партызаны на плошчы туманнай Расклалі агонь, перавязваюць раны I лічаць патроны.
У гэткую слоту яны галадалі, Ірвалі блакаду і сэрцы аддалі За шчасце Радзімы.
А сёння навекі застылі ў граніце
I бронзе.
Прашу, перуны, не грыміце Над полымем Вечным.
Сабраны ў агні гэтым іскры пажараў, Пякучая помста і чырвань штандараў, Прабітых жалезам;
! белая ярасць сцюдзёных маланак, I гнеўныя вочы удоў-партызанак Над трунамі паўшых.
I свецяць вянкі чалавечаюласкай Каля абеліска.
Асеннія краскі Жалобаю пахнуць…