🚧Белыя яблыні
Пімен ПанчанкаВедах беларускіх
БЕЛЫЯЯБЛЫНІ
i Вясной светлы сок прарывае бяросту I рэкі сплаўляюць у мора свой панцыр. Вясною на елчыных лапах адростваюць Светла-зялёныя пальцы.
I гладзяць яліны свой ельнік малы I пацеркі дораць з янтарнай смалы.
Зязюлі варожаць, і кнігаўкі жаляцца,
I глушаць усіх салаўі;
I з яблынь расцвіўшых тады нараджаюцца Дзяўчаты на нашай зямлі.
Учора гулялі з маўклівымі лялькамі. А сёння прыбраны каралямі яркімі.
О, белыя яблыні, белыя яблыні, Пялёсткаў шалёны хвалюючы пах! Дзяўчаткі пужлівыя, хлопцы нязграбныя, I хмель веснавы на гарачых губах!
Туман іх не студзіць, і ельнік не колецца, Адны толькі маткі за іх непакояцца.
Пасля сарамліва і горда ім несці Свой лёгкі цяжар у нялёгкі наш свет, Сыноў і дачок нараджаць ім і песціць, Успамінаючы яблыняў цвет.
А іншыя ў нечым навекі зняверацца, Убачаць цвет яблыні — слёзы навернуцца
2
Вякамі глядзелі жанкі з-пад рукі, Чакалі мужоў і сыноў.
і падалі зоркі, нібы светлякі,
У прорвы бязрадасных сноў.
I самі касілі, і самі аралі, А іх дарагія за іх паміралі.