🚧Ave Maria
Максім ТанкВедах беларускіх
AVE MARIA
Звон кафедральны кліча на Ave. 3 цесных завулкаў злева і справа Гуртам манашкі ў чорным адзенні Цягнуцца, быццам сумныя цені. Тут і старыя, і маладыя, — Ave Maria…
Я не звярнуў бы і ўвагі, можа, Каб не пабачыў між іх прыгожай Стройнай манашкі, якая мае He больш хіба яксемнаццаць маяў; Чорныя вочы, бровы густыя — Ave Maria!
Нат пад жалобнай вопраткай чорнай Ты адгадаеш: стан непакорны, Ножкі, якімі 6 на карнавалах I захапляла і чаравала.
Смуглыя рукі, грудзі тугія, — Ave Maria!
Глядзіць набожна на крыж пятровы, А я малюся на яе бровы: Няўжо красуня, ты не шкадуеш, Што хараство і жыццё марнуеш? Як танцавалі 6 ножкі такія, — Ave Maria!
Цябе атрутаю апаілі, Ружанцам рукі табе скруцілі. Смялей парві ты яго, не бойся!
У полі недзе шуміць калоссе…
О, як бы жалі рукі такія, — Ave Maria!
MAKSIM TANK