🚧Наднарачанскія сосны
Максім ТанкМаксім Танк на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
НАДНАРАЧАНСКІЯ СОСНЫ
Яны калышуцца
3 асмаленымі кронамі, 3 залітымі жывіцай Ранамі ад куль.
У ясную пагоду
Аж на заходні бераг Нарачы Уброд пераносяць сонца, Памагаюць рыбакам Цягнуць з сялявай невад, А вечарам
Спяваюць з піянерамі
I скачуць цераз агонь.
У навальніцу —
3 далоні на далонь Сваіх пакручаных
I вузлаватых рук-галін Перакідаюць Абліскавічаныя Гром і хмары.
Я__, нават будучы глухім, Між тысяч іншых сосен Адрозніў бы іх пошум I, нават будучы сляпым, Абняўшы ці пацалаваўшы, Іх паэнаў бы.