🚧Аб чым спяваюць салаўі?
Пятро ГлебкаВедах беларускіх
АБ ЧЫМ СПЯВАЮЦЬ САЛАЎІ?
Аб чым спяваюць салаўі?
Я часта думаю над гэтым, Калі вясёлыя гаі
I горкі смутак дум маіх Птушыным шчэбетам сагрэты.
I сніцца мне мой родный край, Мая далёкая радзіма, Кляновы ліст, дубовы гай I ружаваты небакрай, Засланы злёгку белым дымам.
3 руін на момант уваскрос
I шэлестлісця асцярожны
I на ляху даўгі абоз, I ў ценю ветлівых бяроз 3 кійком і кайстрай падарожны.
Малюнкі бацькаўскай зямлі! Нічым вас з памяці не сцерці. Мы змалку там з табой жылі
I ўсё да радасці ішлі, А набліжаліся да смерці.
I ўсё, ад кветак на лугу Да рыжай палявой пясчынкі.
Я дбайна ў сэрцы берагу I толькі ўспомніць не магу Усмешку роднае дзяўчынкі.
Ад той усмешкі дарагой Ёсць штосьці ў песнях салаўіных — Пявучасць хвоі маладой, I звон крыніцы пад гарой, I смутны гоман арабіны.
pYATRO GLEBKA