« Назад Далей » in English

🚧Дубовы ліст

Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі на
Ведах беларускіх

ДУБОВЫ ЛІСТ

Стаяць дубровы ў жнівеньскай красе, Дарогі — у ячменнай пацярусе.

Дубовы ліст, у жылках і ў pace, Мне нагадаў абрысы Беларусі.

Яго мая кранаецца рука, А ён нібыта выкаваны з броні, I жылка кожная дубовага лістка Злілася з кожнай жылкай на далоні.

« Назад Далей » in English