« Назад Далей » in English

🚧Сэрца

Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі на
Ведах беларускіх

СЭРЦА

He прыйдзе шчасце без прычыны. Без мужнасці не выстаіць баец, Без гора не прарэжуцца маршчыны. Без веры не загоіцца рубец.

I сэрца не заные без трывогі, Без дабраты не знойдзеш уначы Крутое незнаёмае дарогі, Каб чалавеку ў горы памагчы.

Калі ты ўсё спазнаў па поўнай мерцы I не паспеў душою пастарэць, He бойся, што баліць часамі сэрца, — Яно ж таму і сэрца, каб балець.

SYARGEI GRAKHOUSKI

« Назад Далей » in English