« Назад Далей » in English

🚧Змяркаецца рана увосень

Сяргей Грахоўскі
Сяргей Грахоўскі на
Ведах беларускіх

Змяркаецца рана увосень, Ha травах трымціць сівізна, I як бы табе не жылося, Спяшайся, працуй дацямна.

А ноч загалосіць вятрамі, Лісты зашуршаць па сцяне, Ілбом прытуліся да рамы I зорку нагледзь у акне.

А можа далёкі агеньчык

У змроку за поўнач дрыжыць. I хтосьці галосіць і енчыць У гора на самай мяжы.

Спяшайся праз вецер і кручы, Праз топкую багну лагчын. Пастукай, каб словам гаючым У горы людскім памагчы.

У кожнага ў свеце дарога Кароткая, ведаеш ты, Таму не шкадуй ні для кога Сваёй дабраты.

##*

« Назад Далей » in English