🚧Як я жыў без цябе
Сяргей ГрахоўскіСяргей Грахоўскі на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Як я жыў без цябе?
I не ведаў, што недзе на свеце, За глухімі лясамі, За сотнямі ўзгоркаў і меж, He на дальнім сузор’і, А ў нас на планеце Ты ў зялёным і ціхім Завулку жывеш.
Як я жыў без цябе?
А маглі ж не сустрэцца ніколі, За паўкроку адно Аднаго абмінуць, Разысціся, як сцежкі Расходзяцца ў полі, I не знаў бы.
За страту каго папракнуць.
Мабыць, трэба было Праваліцца у пекла, Траціць блізкіх, пакутаваць, Мерзнуць, гарэць, Ратавацца, Каб лютая бура не ссекла, Каб цябе
Пад палярнаю зоркай Сустрэць,
I пазнаць,
I адразу забыцца аб крыўдзе. Каб убачыць праменьчыкі Ў зрэнках тваіх,
Нарадзіцца ізноў
I паверыць, што прыйдзе
I збавенне, і шчасце Адно на дваіх;
Падабрэць, памякчэць,