« Назад Далей » in English

🚧Гэта яшчэ не ноч

Анатоль Грачанікаў
Анатоль Грачанікаў на
Ведах беларускіх

ГЭТАЯШЧЭНЕНОЧ

Г эта яшчэ не ноч.

Паглядзі, як скача рыба: Срэбраны дождж над ракой.

Раве буксір за лукой, Як бычок, што ад статка адбіўся. Над выганам пыл задрамаў.

Такі быў сухменісты дзень.

I вось пачынаецца, Пачынаецца начное свята прыроды: Знікае мяжа між небам і зямлёю, Расце трава. I зоры растуць, і думы. Цёмнай сцяною здаецца бор, Вежаю — месяц.

Хочацца зазірнуць У заўтрашні дзень.

Давай стому змыем

У ружова-крынічным Сожы, Сядзем на мораны дуб, Узняты з прадоння рачнога.

і памаўчым.

anatol grachanikau

« Назад Далей » in English