« Назад Далей » in English

🚧Пасля навальніцы

Кастусь Кірэенка
Кастусь Кірэенка на
Ведах беларускіх

ПАСЛЯ НАВАЛЬНІЦЫ

Заўсёды пасля бурнай навальніцы Клякоча над разбураным гняздом Ды арлянят падлічвае арліца.

I песціць тых, што жывы, пад крылом. I кліча тых з тужліваю надзеяй, Karo разбіў аб скалы цяжкі гром.

Сціхаў апошні водгук грознай дзеі, Яна ж чакала: вернуцца сыны.

I вочы ўдаль, у змрок шляхоў глядзелі.

Мо недзе прыпыніліся яны, Салодка спяць, а сумны матчын голас Хіба ўстрывожыць светлыя іх сны?

I толькі як праз дзень на скалах голых Вада пад сонцам знікне — хоць бы след, Яна ў жальбе апусціць нізка голаў

Але ізноў устане. Грозна ўслед Праклён пашле няміласным грымотам, Што страсянулі ўвесь вакольны свет,

Паплача па загінуўшых употай I ласку ўсю сваю аддасць жывым, Каб крыллі іх мацнелі для палёту.

…..нтіІІІіЯЯЙіП!

« Назад Далей » in English