« Назад Далей » in English

🚧Едзе восень

Анатоль Астрэйка
Анатоль Астрэйка на
Ведах беларускіх

ЕДЗЕВОСЕНЬ

Едзе восень на рабым кані, Блісне сонца і за хмару зойдзе. Жураўлі па небу цягнуць клін 3 родных месц к цяплу, На дальні поўдзень.

Яшчэ ўчора ластаўкі былі, А ўжо сёння пуста каля дома. Як яны адлётваюць, калі, Для людзей заўсёды невядома.

Як пчаліны рой, лятуць шпакі, 1х над Нёманам сяўцамі клічуць. Як яны сабраліся ў гурткі — Да сяўбы асенняй дзён не лічаць.

Калі гусі заплятуць ланцуг

I шнурок пацягнуць свой па небу. Запрагаць каня ізноў у плуг, Выбіраць калгасу бульбу трэба.

Бо ўжо скора возьмецца мароз I зямлю скуе ў лядзяны камень. Бач, на захад чырвань ён занёс Золкімі, халоднымі рукамі.

Едзе восень на рабым кані, Тут дажджы ліюць, а тут і ясна, На шырокім полі дзень пры дні Скарб сабраць спяшаецца калгаснік.

’’”‘•”ннніійуІЭДр)

« Назад Далей » in English