🚧Мой будан
Анатоль АстрэйкаАнатоль Астрэйка на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
МОЙ БУДАН
Пад бярозай на палянцы.
Ад вачэй у старане,
I ні ў хаце. Hi ў зямлянцы.
А жыву я ў будане.
Сем калоў у вілку ўбіты, Пераплецены лазой.
Як курган, імхом пакрыты Партызанскі домік мой.
Невялічкі столік з дошкі I для ложка палак з пяць, А на палках сена трошкі, Каб было не мулка спаць.
Я к свайму прывык парадку, Дзе ні лягу — там засну, Калі дождж, я плашч-палатку Над сабою разапну.
Як вайны не стане следу, Да лясных глухіх палян Я прыйду, каб зноў праведаць Партызанскі мой будан.