🚧Люблю
Канстанцыя БуйлоВедах беларускіх
ЛЮБЛЮ
Л юблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла.
Дзе першы раз пазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш бедарускі, Хаціны ў зелені садоў, Залочаныя збожжам нівы, Шум нашых гаяў і лясоў,
I рэчку, што імкліва воды Імчыць ў нязведаную даль,
I схілы берагоў пясчаных, I яснасць чыстых яе хваль.
Люблю вясну, што ў кветкі, зелень Аздобіць радасна зямлю, Буслоў па гнёздах клекатанне 1 спеў жаўроначка люблю.
Гарачую спякоту лета
I буру летнюю з дажджом, Як гром грыміць, а ў чорных хмарах Маланка зіхаціць агнём.
I восень сумную люблю я,
I першы звон сярпоў і кос, Як выйдуцьжнеі збожжа жаці, А касары — на сенакос
Люблю зіму з яе марозам, Што вокны прыбярэ ва ўзор, I белы снег, што, ўкрыўшы поле, Ірдзіцца бляскам ясных зор.
KANSTANTSIA BUILO
175