« Назад Далей » in English

🚧Продкі

Еудакія Лось
Еудакія Лось на
Ведах беларускіх

ПРОДКІ

П.УБро__ў__ку

Мая радзіма — жытні колас, Сінь мурагу, язміну цвет. Яна — пілы гарачай голас, Калёс цяжкіх глыбокі след… Мая радзіма — дзе з-за бору Ўзыходзіць месяц уначы, Дзе ў братнім ладзе, ў дружным зборы Жылі калісьці крывічы…

Валілі лес, аралі ляды, Сушылі гуртам нераты I да туманных даляглядаў Ганялі спраўныя плыты. Дзяцей бацькі вучылі строга Любіць саху, пчалу, зямлю I аднаму маліцца богу— Нялёгкай працы мазалю. Таму і праўнуку, і ўнуку Было няміла нішчыць, біць; Ён вывучаў адну навуку. Адно евангелле: рабіць… Рабіў ён зрубы залатыя, Нарогі, гонкія чаўны I сцены белыя СафіГ Над плынню быстраю Дзвіны. Умеў мой продак човен ладзіць, Паліць ікластыя карчы, Таму, хто ў роспачы, — дарадзіць, Таму, хто ў горы, — памагчы…

*Сафійскі сабор у Полацку.

yeudakia LOS

« Назад Далей » in English