« Назад Далей » in English

🚧У горадзе малым

Еудакія Лось
Еудакія Лось на
Ведах беларускіх

У горадзе малым —

Запушчанасць садоў,

У горадзе малым — Пахрумстванне пладоў,

I каля клуба ўдзень — «ахрыплы» мяч,

I цішыня увечары, хоць плач…

У горадзе малым — мігценне рос

I гэткае багацце доўгіх кос: Русявых, белых, чорных, залатых, Што хоць пазыч каторую на міг!

Ды упрыгож істужкай, грабянцом Ці пакладзі на галаве вянцом I ўжо тады спяшайся пакараць. Спяшайся

захапляць і цараваць!

Вясновы дым

Над горадам малым…

Кіно — дзядам, дзіцячы сад — малым…

А што сярэднім — з косамі, як лён, I нават пасівелымі з тых дзён, Калі каналі ў полымі сады

I за вінтоўку браўся малады?

«Сярэдніх» пашкадуйце, салаўі…

Hi шчасця ў іх, ні людскае сям’і, Hi паратунку ад таемных слёз, Hi радасці ад кос, Цудоўных кос,

Бо тыя, для каго яны раслі, Ляжаць, непакароныя, ў зямлі.

« Назад Далей » in English