« Назад Далей » in English

🚧Я думала, люблю адну вясну

Ніна Мацяш
Ніна Мацяш на
Ведах беларускіх

Я думала, люблю адну вясну: Вясной так лёгка пераблытаць, дзе я__, Вясною так пяюць ва мне надзеі, — Я думала, люблю адну вясну.

Я думала, што восень не цярплю: Так непрытульна і маркотна ўвосень, Так адзінока з тым, што не збылося, — Я думала, што восень не цярплю.

Але загуў прасторы сіні звон — I колькі часу ўжо адно ўяўленне У родны край вядзе, як у збавенне, — Ударыла разлука ў сіні звон.

I ўсё прымаю, лета і зіму, Паводку бурную і ліставею. Калі зямля, як сонца, душу грэе — Багаслаўляю лета і зіму!

NINA MATSYASH

« Назад Далей » in English