🚧Як доўга не вяртаюцца буслы
Ніна МацяшНіна Мацяш на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Як доўга не вяртаюцца буслы. Даўно на рэках лёд у вырай сплыў. Даўно ўжо крыламі, нібы рукамі, Разводзяць над лазою жоўтай кані.
I абтрасае звонкі свіст шпачыны Пылок з сярожак вольхі ды ляшчыны. На ўгрэвах паадскоква ла трава.
.. .Як доўга не хмялее галава.
Так рады дружнай веснавосці вочы — А сэрца радавацца што ж не хоча? Няма яму вясны, яшчэ няма.
На чорна-белых берагах — зіма. Дзён чарната ды бель даўгіх начэй…
А сонца зіхаціць усё ярчэй!
Усе вастрэй напружваецца слых: «А можа, сёння прыляцяць буслы?»
Нібы ад іх прылёту акрыяе Душа.
Нібыта не цябе чакае.