« Назад Далей » in English

🚧Ты пакліч мяне

Яўгенія Янішчыц
Яўгенія Янішчыц на
Ведах беларускіх

Т ы пакліч мяне. Пазаві.

Там заблудзімся ў хмельных травах. Пачынаецца ўсё з любві, Нават самая простая ява.

I тады душой не крыві ■

На дарозе жыцця шырокай.

Пачынаецца ўсе з любві — ^with l°ve

Першы поспех і першыя крокі. J^stepаІ

Прыручаюцца салаўі, I змяняюцца краявіды Пачынаецца ўсё з любві — Нават ненавісць і агіда…

Ты пакліч мяне. Пазаві.

Сто дарог за маімі плячыма. Пачынаецца ўсё з любві А інакш і жыць немагчыма.

YAUGENIA YANISHCHITS

« Назад Далей » in English