🚧Красавік
Аляксей РусецкіВедах беларускіх
КРАСАВІК
А што зрабіў са мною красавік — ад соку п’яны рыжы чараўнік… Лухта цяпер у галаву мне лезе: нібы я зноў — юнак, іду па лесе, і ноздры аж трымцяць, мой бот прамок; я чую прэль зямлі, снег учарашні, і залаты арэшыны дымок, і як паціху дыхае мурашнік.
Зноў адчуваю: цёплая зямля На радасць мне паабяцаць гатова крылом шматкаляровым матыля вясёлы россып красак каляровых і трэлямі дразда — спеў салаўіны, бо неўзабаве на галлі павінны палаць пупышкі-сэрцы, і на дол свой кіне цень зялёны арэол. Захмурылася сонца ў яснай сіні, I ножкамі бліскучымі прайшла хмурынка па маёй гарачай спіне; збываецца вясна, звініць пчала… Але не прыйдзеш ты з пучком пралесак, 3 юнацкага майго не прыйдзеш лесу.
alyakseirusetski
-I ■■ — —— ~