🚧У зоне цішыні
Аляксей РусецкіАляксей Русецкі на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
УЗОНЕЦІШЫНІ
Трава блішчыць на ўзлессі росамі, між дрэў мільгаюць матылі, напэўна, цішыня з бярозамі яшчэ не знікла на зямлі.
Навокал дзіўная акустыка: чуваць асы далёкі звон; няўжо з транзістара, з-за кусціка, не гаркне раптам стадыён?
Няўжо цяперашнія коннікі не прагарцуюць міма ў лес — матацыклісты, мотарольнікі, рассыпаўшы смуродны трэск? He ўспомняцца тут грукат, вуліца… Абраў сюды дарогу сам;
у лес, які маўкліва журыцца, ужо ўваходжу, як у храм.
Mary дзень выхадзіць і выстаяць пад шатамі асін, бяроз, дзе задуменнасць урачыстая находзіць на мяне з нябёс. Я загараюся, прасвечаны. як крона клёна, іх святлом, і думка-парастак ляпеча мне сваё найлепшае лістком.