🚧Таварышу маёй вясны
Валянцін ТаўлайВедах беларускіх
ТАВАРЫШУМАЁЙ ВЯСНЫ
Можа, нашым шляхам не сысціся,
мая дарагая: Затанулі даўно яны ўдалеч — адзін і другі…
Ты пазнаеш па песні, хто ў звонкім агні дагарае I вяснянае сэрца бароніць ад шэрай астрожнай тугі.
Без мяне, маладая, ідзі, — хай бярозы над шляхам не плачуць
і на сэрца тваё не страсаюць вякамі навеяны сум, бо ці ж варта тужыць, што шляхі прабягаюць
іначай, калі боль, напалам падзяліўшы,ў прасторы нясуць?
Развітаўся я з многім, з вясной толькі нашаю —
нельга: як, скажы, без яе мне дажыць да апошніх хвілін?
Помню, помню: мы неяк з табою шыпшыну сустрэлі I не ведалі — гэта яна ці сустрэча і вочы цвілі.
Хоць шыпшына даўно адцвіла, — засталася на
памятку радасць: захаваю паблеклы пялёстак, — далёкі успамін, — пранясу праз жыццё, непакорны ні бурам,
ні здрадам, каб і сэрцу цяплей, каб сінелі прыветней палі.
А як сцежка мая за высокай сцяной абарвецца і на кратах абные крылом акрываўленым сцяг, — ты зірні, дарагая, праз лісце навіслага вецця з пагранічнага ўзгорка вясны — на мяцелісты шлях…
VALYANTSINTAULAI