🚧Верасы
Васіль ВіткаВасіль Вітка на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
ВЕРАСЫ
Што гэта: казка а ці сон, Ці лесу галасы?
Смычкоў суладны унісон
3 размаху, наўскасы
Ударыў — і вясёлы дождж
За хмаркаю услед
Пабег, як хлопчык, басанож
У ясны, мілы свет,
He разбіраючы дарог.
Да пушчы, нацянькі, Дзе прабіваюць тоўсты мох Грыбы баравікі,
Дзе сонца пырскае з суніц
I сонныя чмялі
За дзень ад лаху медуніц Зусім абнемаглі,
Дзе ў пацерках густой расы, Між цёплых баравін, Нам песню дораць верасы На дарагі ўспамін.