Камяні
Артур ВольскіАртур Вольскі на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Мы — камяні.
Мы — камяні.
He мёртвыя — жывыя,
А Божухна!
He праміні
мае бакі сівыя.
Мяне качалі па зямлі.
У груку.
I без гуку.
Мяне тапталі.
I гнялі.
I вырывалі з бруку.
Мяне шпурлялі.
У святых.
He ў вока Галіяфу.
Я быў ядром для прашчы ў тых,
хто ўводзіў зман у яву.
Падману верыў я, прабач,
хоць быццам не прыдурак.
Даруй,
I ласкаю адзнач.
Ды плакладзі ў падмурак.
Альбо ў сцяну.
У светлы мур.
Навечна.
Назаўсёды.
Каб пад выццё жыццёвых бур
быць сховішчам злагоды.
Хачу між іншых камянёў,
а не навідавоку,
ляжаць то ў ззянні прамянёў,
то ў апаўночным змроку.
Хай шчыльна лягуць камяні
у непарушнасць храма.
А Божухна!
He праміні!
Я камень Твой таксама.