«Не веру, што ён лепшы за мяне...»
Леанід Дранько-МайсюкЛеанід Дранько-Майсюк на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Не веру, што ён лепшы за мяне,
А хоць і лепшы — ўсё адно не веру.
Яму пашанцавала замяніць
Маё каханне на сваю хімеру.
Мяне суцешыць рэстаран «Патсдам»
I зноў наймуся да цябе ў анёлы,
He проста словы я табе аддам,
А старажытныя аддам глаголы.
He толькі пакладу акропаль свой
Да ног тваіх, агнём пацалаваных,
А першаю біблейскаю вадой
Абмыю грэх, такі неспадзяваны;
I выцалую ночы ўсе і дні,
Напоўненыя не маёй уладай…
I, прагнучы да болю чысціні, —
Усё тваё не назаву я здрадай.