Верасы
Васіль ВіткаВасіль Вітка на
Ведах беларускіх
Ведах беларускіх
Што гэта: казка а ці сон,
Ці лесу галасы?
Смычкоў суладны унісон
З размаху, наўскасы
Ударыў — і вясёлы дождж
За хмаркаю услед
Пабег, як хлопчык, басанож
У ясны, мілы свет,
He разбіраючы дарог.
Да пушчы, нацянькі,
Дзе прабіваюць тоўсты мох
Грыбы баравікі,
Дзе сонца пырскае з суніц
I сонныя чмялі
За дзень ад лаху медуніц
Зусім абнемаглі,
Дзе ў пацерках густой расы,
Між цёплых баравін,
Нам песню дораць верасы
На дарагі ўспамін.